Аўторак, 22.07.2025, 17:29

МУХА Марыя Уладзіміраўна

Галоўная »
МУХА Марыя Уладзіміраўна нарадзілася ў 1959 годзе ў вёсцы Боркі Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Майстэрства рукадзелля пераняла ад сваёй матулі — звычайнай вясковай жанчыны.


Марыя Уладзіміраўна выдатна валодае многімі відамі народных рамёстваў. Ужо шмат гадоў майстар вышывае, пляце паясы, вяжа дзівосныя карункі, а таксама з’яўляецца сапраўдным носьбітам старадаўніх ткацкіх традыцый. Марыя Муха не толькі валодае традыцыйнымі тэхналогіямі ткацтва і вышыўкі і беражліва іх захоўвае, але і дзеліцца сваім вопытам з падрастаючым пакаленнем. Цікавасць да вышыўкі майстар перадала сваім дочкам і ўнучкам.

Вышытыя і тканыя ручнікі, вышытыя абрусы і сурвэткі, падушкі — гэта непаўторныя, цудоўныя работы, напоўненыя сонечным цяплом, святлом і любоўю самой майстрыхі.

Марыя Уладзіміраўна з’яўляецца актыўнай удзельніцай народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Багач» Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў. Яе вырабы заўсёды ўпрыгожваюць шматлікія выставы падчас раённых і абласных мерапрыемстваў. Сярод іх Міжнародны фестываль фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск, 2000), «Сорак саракоў ручнікоў» (г. Пінск, 2004), абласны фестываль творчасці ветэранаў (г. Кобрын, 2004; г. Брэст, 2006), усебеларускі фестываль народнага мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Брэст, г. Мінск, 2006), абласное свята ткацтва, вышыўкі і народнага касцюма «Узор дзівосны на палатне і кроснах» (г. Іванава, 2007), рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет» (г. Мінск, 2019), раённае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю стварэння БССР  (г. Ганцавічы, 2019), выстава «Горад майстроў» у рамках абласнога свята, прысвечанага Дню народнага адзінства (г. Баранавічы, 2023) і г.д. Майстар Марыя Муха штогод прымае ўдзел у раённых выставах і ў свяце народных промыслаў і фальклору «З народнымі традыцыямі ў новы век».

Марыя Уладзіміраўна Муха — сапраўдны майстар, адданы і таленавіты. Сваім майстэрствам яна з вялікім задавальненнем дзеліцца падчас майстар-класаў, якія праводзіць як на базе раённага Дома рамёстваў, так і падчас выстаў, святаў-конкурсаў, фестываляў і іншых мерапрыемстваў.

Матэрыял падрыхтавала малодшы навуковы супрацоўнік
Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў
Наталля Ігараўна БІЛІМАВА


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [197]
Адукацыя [43]
Спорт [1498]
Здарэнні [540]
Грамадства [528]
Эканоміка [56]
Транспарт [168]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2025  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.