Панядзелак, 02.02.2026, 19:30

Галоўная » 2013 » Красавік » 9 » Аляксандра Герасіменя наведала горад Ганцавічы
23:12
Аляксандра Герасіменя наведала горад Ганцавічы
У мінулую суботу, 6 красавіка, горад Ганцавічы наведала Аляксандра Герасіменя — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў-2012 па плаванні, чэмпіёнка свету 2012 года, чэмпіёнка, сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2012 па плаванні на "кароткай вадзе".


Пад час візіту яна наведала раённы краязнаўчы музей, дзе пазнаёмілася з гісторыяй і прыродай Ганцавіцкага краю, для яе была праведзена экскурсія па Алеі пісьменства.

«Землякі! З вялікім задавальненнем я апынулася сёння на сваёй радзіме і перажыла шмат станоўчых эмоцый! Жадаю вам поспехаў, росквіту і цёплых сонечных дзён!» Менавіта такі запіс пакінула Аляксандра Герасіменя ў Кнізе ганаровых гасцей горада Ганцавічы.














Затым у кінатэатры «Маладосць» адбылася сустрэча нашай знакамітай зямлячкі з лепшымі спрацменамі і жыхарамі Ганцавіцкага раёна, пад час якой кожны жадаючы мог задаць ганаровай госці свае пытанні. Скончылася сустрэча працяглай аўтограф-сесіяй.

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 2538 | Дабавіў: admin
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [200]
Адукацыя [43]
Спорт [1537]
Здарэнні [571]
Грамадства [565]
Эканоміка [58]
Транспарт [173]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2013  »
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Няд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Яндекс цитирования

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.