Серада, 18.06.2025, 02:49

Галоўная » 2011 » Жнівень » 24 » "Цягне да металу, як сапраўдны магніт..."
22:22
"Цягне да металу, як сапраўдны магніт..."
Ёсць майстры, неабыякавыя да дрэва, ёсць прагныя да каменю ці гліны. Будаўніка СВК "Агра-Нач" Леаніда Пісарыка нежартоўна ўзяла ў палон стыхія металу. Ён і з дрэвам, і з каменем таксама на "ты", але жалезная магія прыцягвае, нібы магніт.

Нач, Нача, Начь

На любы кавалак жалеза звяртаю ўвагу, дзе б ён ні ляжаў і як бы ні выглядаў. Прыкідваю, што можна з яго змайстраваць. Не разумею, як людзям не шкада здаваць металалом. Столькі карысных рэчаў можна зрабіць! — кажа Леанід, абводзячы мяне вакол дома, упрыгожанага ўласнаручнай коўкай.

Больш за дзесяць гадоў ён робіць практычныя ў побыце рэчы. Куе, зварвае. Крэслы, сталы, лаўкі, казыркі над ганкамі і поручні. Ведае таксама і толк у рамонце складанай агратэхнікі. У вёсцы, калі ўзнікаюць праблемы з наладкай аўтатрактарных агрэгатаў, так і кажуць: "Ідзіце да Пісарыка, ён зробіць". Леанід скончыў саўгас-тэхнікум, але гэта было даўно. Праз два дзесяцігоддзі зноў стаў студэнтам і цяпер у свае сорак — завочнік Брэсцкага будаўнічага ўніверсітэта. У кіраўнікі не спяшаецца, а працуе ў рамонтна-будаўнічай брыгадзе. Шануе час для кавальскіх захапленняў. Цяпер рыхтуецца да ўдзелу ў Дні беларускага пісьменства. А якое свята без гэткіх майстроў, як Пісарык?! Тым больш што на ўсёй Ганцаўшчыне ён адзін такі "металіст".

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1681 | Дабавіў: admin | Тэгі: Анатоль Клешчук, Нача, газета Звязда
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [197]
Адукацыя [43]
Спорт [1494]
Здарэнні [534]
Грамадства [524]
Эканоміка [56]
Транспарт [168]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Жнівень 2011  »
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Няд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.