Серада, 18.06.2025, 19:16

Галоўная » 2011 » Ліпень » 2 » Дзве зорачкі. Адна за Перамогу, другая — за чаканне з вайны
19:03
Дзве зорачкі. Адна за Перамогу, другая — за чаканне з вайны
Дзмітрый Ермаковіч (на фотаздымку) з вёскі Ліпск добра памятае свайго былога суседа-ветэрана. Тры гады таму франтавіка Мікалая Піліпавіча Шуляка не стала.

Ліпск, Липск

Дзед Мікола, як называлі яго суседскія дзеці, не ахвочы быў прыгадваць вайну. Але хлопчыкі падрастаюць і паволі разумеюць, што азначаюць гэтыя зорачкі на шалёўцы старой хаты. Што проста так іх не прымацоўвалі. Як не прышпільвалі на грудзі салдат-пераможцаў медалі і ордэны. Школьнік Дзіма не заспеў той час, калі ягоны старэйшы сусед працаваў у калгасе паляводам, пілаваў у лясніцтве лес. Але, тым не менш, бачыў, як дзед Мікалай не стамляўся ўвіхацца па гаспадарцы: хадзіў за плугам, кляпаў касу... Адным словам, выконваў звычайныя і ў той жа час вельмі неабходныя сялянскія справы, якімі заклапочаныя ўсе жыхары Ліпска. А яшчэ чакаў, калі прыедуць унукі ці праўнукі. Іншы раз дзед Коля прасіў малалетняга Дзіму збегаць у краму па хлеб. Якая радасць была малому адчуваць сябе патрэбным!

У доме ветэрана засталася жыць удава баба Зося. Са сваім Мікалаем яна пражыла ажно 65 гадоў! А калі дадаць яшчэ два гады, якія чакала яго з вайны, дык лічба іхніх сумесных гадоў здаецца касмічнай. Але чаго каштавала гэтае ваеннае чаканне з малымі дзецьмі на руках?

Дадому ён вярнуўся з самога Берліна. Быў паранены асколкам у твар, — прыгадала па тэлефоне Соф'я Якаўлеўна Шуляк. — Багата пабіла ліпскіх мужыкоў. Я шчаслівая, што дачакалася.

Чаму на дошку-вагонку прымацаваны дзве зоркі, удава патлумачыць не здолела. "А хто яго ведае?" — толькі і адказала.Але адказ, мне здаецца, ляжыць на самай паверхні: адна зорка — мужава. За Перамогу. Другая — яе. За чаканне і вернасць!

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1865 | Дабавіў: admin | Тэгі: Анатоль Клешчук, газета Звязда, Ліпск
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [197]
Адукацыя [43]
Спорт [1494]
Здарэнні [534]
Грамадства [524]
Эканоміка [56]
Транспарт [168]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2011  »
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Няд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.
Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая просмотр страниц сайта, вы соглашаетесь с Политикой использования файлов cookies.