Аўторак, 17.06.2025, 13:24

Галоўная » 2011 » Жнівень » 17 » Лактышоўскі "антыбахус"
19:34
Лактышоўскі "антыбахус"
Вялікую калекцыю бутэлек з-пад спіртных напояў выставілі ў вёсцы Лактышы Ганцавіцкага раёна, каб прапагандаваць здаровы лад жыцця, а не (барані Божа!) атрутнае зелле. Невялікі пакой колішняй школы неафіцыйна называюць музеем "антыбахуса".

Лактышы, Локтыши

Вясковы культработнік Іосіф Ленкавец (на фотаздымку) не ведае дакладна, колькі гэтага посуду месціцца на падлозе і палічках, але дакладна ведае лічбы сумнай статыстыкі свайго раёна — няшчасных выпадкаў з-за алкагольнага дурману. Наведвальнікам музея (дарослым і дзецям) ён імкнецца давесці, што за прыгожымі этыкеткамі і рамантычнымі назвамі хаваецца сапраўдны вораг. І найперш вораг для тых, хто не мае культуры піцця. Антыбахусаўская калекцыя цікавая яшчэ і тым, што "прапагандуе" вялікую колькасць тэм — гістарычных, прыродазнаўчых, культурных. Па назвах на этыкетках можна вывучаць вядомых і легендарных асоб гісторыі, геаграфічныя назвы, жывёльны свет. І нават жаночыя імёны...

Вывучаць можна, але толькі не на смак! — папярэджвае лактышоўскі музейшчык.

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1744 | Дабавіў: admin | Тэгі: Лактышы, Анатоль Клешчук, газета Звязда
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [197]
Адукацыя [43]
Спорт [1494]
Здарэнні [534]
Грамадства [524]
Эканоміка [56]
Транспарт [168]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Жнівень 2011  »
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Няд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.