Жыхар вёскі НачаГанцавіцкага раёна Леанід Пісарык "узвёў" мініяцюрны мураваны дом-асабнячок для ўпрыгажэння сваёй сядзібы і на радасць вясковым дзецям. Для будоўлі ён выкарыстаў камяні і шкло. Па тых жа тэхналогіях, па якіх будуецца і звычайны дом, зрабіў вонкавую атынкоўку, каб новабудоўля была таксама і даўгавечнай.
— Люблю здзяйсняць цікавыя ідэі, не ўмею і не жадаю жыць сумна, — кажа гэты незвычайны архітэктар і будаўнік з Начы.
Катэгорыя: Грамадства |
Праглядаў: 1466 |
Дабавіў: admin
| Тэгі:
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.