
"Нічога больш" – так называецца кніга паэта і публіцыста з Брэстчыны Алеся Каско, што выйшла ў гэтым годзе. Кніга ўвабрала ў сабе як уласна напісаныя новыя вершы, так і пераклады вершаў з іншых моў.
Са слоў аўтара, зборнік вершаў стаў падсумаваннем ягоных мінулых 10 год жыцця, якія сталі перапынкам у яго творчасці. Пра вытокі назвы кнігі "Нічога болей" распавёў сам
Алесь Каско:
-
Нічога больш – гэта нічога большага не сказаў, чым мог. Мой прынцып такі. Я паказваю сябе, як і кожны, напэўна, паэт. Гэта мая задача, раз дадзена табе звыш ці ад роду, ці ад радзімы. Выказвацца - гэта значыць выказвацца пра ўсё, што цябе хвалюе, што мучыць цябе.
Алесь Каско выдаў шэраг кніг паэзіі, такіх як "Вестка", "Нашчадкі", "Набліжэнне" ды шмат інш. Паэт з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова і мядовай прэмііі "Берасцейская зорка".