Пятніца, 18.07.2025, 12:46

Галоўная » 2011 » Сакавік » 19 » Сястрыцын хлеб
18:41
Сястрыцын хлеб
"Мы ўжо як родныя сёстры — кажа жыхарка вёскі Раздзялавічы Соф'я Мікалаеўна Рабцэвіч, — нас родніць і хлеб, і вёска, і песня". Яна ставіць на абрус дзежку з расчыненым хлебам, замешвае, як рабіла гэта ўсё жыццё, як вучылі маці і бабуля, як і дагэтуль робяць Ганна Рабцэвіч, Таццяна Рабцэвіч і яшчэ адна Соф'я Рабцэвіч, толькі Фёдараўна. У жанчын аднолькавае прозвішча, бо ўсе яны замужам за братамі Соф'і Фёдараўны. У Раздзялавічах іх клічуць "завіцамі".

Раздяловичи, Раздзялавічы

Мы з дзяцінства разам гадаваліся, гулялі, вучыліся і працавалі, потым сталі сваячкамі — працягвае гаспадыня.— А калі яшчэ і заспявалі разам, калектыў свой гэтак і назвалі "Завіца". Цяпер насамрэч раднейшыя за ўсіх. Вось і Гэля Кісялевіч да нас далучылася.

У 2000 годзе раздзялавіцкім спявачкам за стараннае захаванне песеннай традыцыі і самабытных мясцовых абрадаў было прысвоена ганаровае званне народнага фальклорнага гурта. Адна з гэтых традыцый — выпечка каравая альбо звычайнага хатняга хлеба. Што-што, а хлеб сястрыцы пякуць надзвычай смачны.

Ніякі хлеб у краме не параўнаецца з нашым, — у адзін голас кажуць "завіцы" Рабцэвіч.

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1740 | Дабавіў: admin | Тэгі: Аляксандар Каштяльян, Раздзялавічы, газета Звязда
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [197]
Адукацыя [43]
Спорт [1495]
Здарэнні [540]
Грамадства [527]
Эканоміка [56]
Транспарт [168]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2011  »
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Няд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.