Аўторак, 17.06.2025, 00:07

Галоўная » 2017 » Красавік » 27 » «Сынкі-дубкі і дачушкі-рабінкі». Радаўніца ў вёсцы Раздялавічы
20:42
«Сынкі-дубкі і дачушкі-рабінкі». Радаўніца ў вёсцы Раздялавічы
Могілкі ў заходнепалескай вёсцы Раздзялавічы сапраўды старажытныя. Знаходзяцца яны, як і належыць – на ўзвышшы сярод дрэваў, якія раней мясцовыя жыхары часам садзілі замест надмагілляў нябожчыкам. Калі нябожчык быў мужчынскага полу, то садзілі звычайна дубок ці клён, а калі жаночага – то рабіну, ці бярозу. Фотакарэспандэнт belsat.eu назіраў, як у вёсцы на Палессі ўшаноўваюць памяць памерлых.


На старых могілках і дагэтуль можна знайсці дрэвы-надмагіллі нават агароджаныя і ўпрыгожаныя святочнымі аброкамі ў выглядзе каляровых стужак ды ручнікоў (мужчынам), ды фартухоў (жанчынам).


Хавалі тут са старажытных часоў і пад звычайнымі камянямі. Некаторыя з якіх можна нават цяпер знайсці на могілках са стужкамі, яйкамі, хлебам, семачкамі, вадой, ці алкаголем ды часам цукеркамі, якія мясцовыя жыхары пакідаюць прыляцеўшым у выглядзе птушак і іншых жывёлін душам памерлых сваякоў на Вялікдзень, радаўнічныя вясеннія Дзяды ды восеньскія.


Сваякі памерлых і зараз не згубілі традыцыю пакідаць падчас Радаўніцы разам з ежай, відэльцы, лыжкі, чаркі і талеркі памерлым.


Калісьці на могілках стаяла прыгожая драўляная царква, якая выглядала асабліва прывабна сярод драўляных магільных крыжоў, але цяпер ад яе застаўся звон на дрэве, пад якім пры ўваходзе на могілкі нарадзінцы Раздялавічаў пакідаюць даніну – яйкі, ці манеты.


Ушаноўваюць тут на святы ня толькі могілкі самых блізкіх сваякоў, але і ўсіх сваіх нават далёкіх прашчураў, размаўляюць з імі на могілках, цалуюць ды абдымаюць магілы.


Па тых, аб чыёй смерці вельмі шкадуюць і каго забыць ня могуць, старыя бабулі могуць галасіць на Радаўніцу. Так, напрыклад, згубіўшая двух маладых сыноў і мужа баба Надзя пачынае галасіць на Радаўніцу па сваіх «мужыках» са словаў «Ах вы мае сынкі-дубкі, чаму ж вы тут стаіце…»

Глядзіце ўсе фота:

вёска Раздзялавічы
вёска Раздзялавічы
вёска Раздзялавічы
вёска Раздзялавічы
вёска Раздзялавічы
вёска Раздзялавічы
вёска Раздзялавічы
вёска Раздзялавічы
вёска Раздзялавічы

Тэкст і фота - Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1251 | Дабавіў: admin | Тэгі: Радзялавічы, Радаўніца, Белсат, Ганцавіцкі раён
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [197]
Адукацыя [43]
Спорт [1494]
Здарэнні [534]
Грамадства [524]
Эканоміка [56]
Транспарт [168]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2017  »
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Няд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.