Галоўная » 2018»Лістапад»28 » У раённай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці «Сіла зямлі пакідае мой сад…»
22:04
У раённай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці «Сіла зямлі пакідае мой сад…»
У сераду 28 лістапада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Ввасіля Фёдаравіча Праскурава прайшла гадзіна памяці «Сіла зямлі пакідае мой сад…», прысвечаная гадавіне з дня смерці паэта Алеся Каско.
У зале сабраліся літаратары, землякі паэта, сябры, якія дзяліліся ўспамінамі пра Алеся Каско, чыталі яго вершы. Да вечарыны была арганізавана выставачная экспазіцыя, на якой былі прадстаўлены фота з архіва паэта, рукапісы і вершаваныя зборнікі паэта.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.