Пятніца, 18.07.2025, 06:18

Галоўная » 2011 » Верасень » 1 » Удзельнікам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства
23:33
Удзельнікам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменстваПаважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі, у Ганцавічах.

З году ў год гэта свята робіцца знакавай падзеяй культурнага жыцця краіны, сведчыць пра багацце гістарычнай спадчыны i духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі айчынная кніжнасць замацоўвае вечныя ідэалы дабра i справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці i ведаў.

Ганцаўшчына непарыўна звязана з жыццём i творчасцю выдатнага песняра Якуба Коласа. Святкаванне Дня пісьменства ў гэтых памятных мясцінах яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якія занатаваны ў яго кнігах. І галоўныя з ix – павага да простага чалавека, маральная чысціня, высакароднасць i самаадданая любоў да роднай зямлі.

Менавіта на такім падмурку i будуецца ідэалогія сучаснай Беларусі. Таму наша дзяржава будзе заўсёды спрыяць развіццю нацыянальнай культуры i падтрымліваць творцаў, якія з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам i гасцям урачыстых мерапрыемстваў шчасця, згоды, плённай працы i дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка,
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1742 | Дабавіў: admin | Тэгі: Дзень беларускага пісьменства
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [197]
Адукацыя [43]
Спорт [1495]
Здарэнні [540]
Грамадства [526]
Эканоміка [56]
Транспарт [168]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2011  »
Пан Аўт Сер Чац Пят Суб Няд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.