Галоўная » 2022»Снежань»12 » Відэаролік «Ульяна Віннік — носьбіт мясцовых ткацкіх традыцый»
23:55
Відэаролік «Ульяна Віннік — носьбіт мясцовых ткацкіх традыцый»
На юцюб-канале Tradycyja/Belarusian Traditional Culture з’явіўся відэаролік з цыкла «Вандроўкі па Ганцавіцкім Палессі» аб народным майстры з вёскі Боркі Ульяне Пятроўне Віннік.
Ульяна Пятроўна Віннік нарадзілася ў 1945 годдзе ў вёсцы Хатынічы. Больш за сорак гадоў працавала ва ўстановах культуры, была кінамеханікам у вёсках Хатынічы і Боркі, спявала ў фальклорным калектыве. Ткацтвам і вышыўкай пачала займацца з дзяцінства і гэтае захапленне пранесла праз усё жыццё.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.