Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства прадставіла прэм'еру — складанка «Песні вёскі Хатынічы», якая з’яўляецца падарунакам усім аматарам традыцыйных спеваў, а таксама падзяка цудоўным жанчынам і спявачкам.
Складанка «Песні вёскі Хатынічы» — прэм’ера ад Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства
Як сцвярджаюць самі аўтары, героі гэтай складанкі — бясконцая крыніцы цяпла і гумару. Вясёлыя, добрыя і жыццярадасныя жанчыны і спявачкі з вёскі Хатынічы. Гэта не гурт, а нейкі стракаты букет дзяўчат-рагатушак. Праўда большасці з гэтых "дзяўчат” каля 80 год.
Падрабязней пра складанку «Песні вёскі Хатынічы» можна пачытаць па спасылцы.
Прыемнага праслухоўвання!
|