
У аўторак 20 сакавіка ў актавай зале абласной бібліятэкі імя М.Горкага адбылася творчая вечарына беларускага паэта Алеся Каско. Нагоды аж тры – 60-годдзе літаратара, выхад дзвюх кніжак. Зала не здолела змясціць усіх жадаючых, немалая купка гледачоў прымасцілася каля расчыненых дзвярэй.
Павіншаваць паэта прыйшлі сябры па літаратурнаму цэху, мастак Леў Алімаў, які ў свой час быў ілюстратарам адной з кніг Алеся Каско. Пратэстанцкі біскуп з Гомеля, што таксама піша вершы, паднёс юбіляру Біблію. Песні на вершы Каско спявалі школьніцы, а студэнтка з тэхнічнага ўніверсітэта прачытала свае вершы на беларускай мове.
Ураджэнец Ганцаўшчыны,
Алесь Каско крыху запазніўся з юбілейнай вечарынай, бо нарадзіўс
...
Чытаць далей »