Сёння мы працягнем сваё падарожжа па Клецкім раёне і як пісалі ў мінулым артыкуле пазнаёмімся з захаваўшайся матэрыяльнаю спадчынаю старажытнага рода Яленскіх, прадстаўнікі якога пахаваны ў капліцы на могілках ў вёсцы Ясянец.
Сваё падарожжа мы пачнём с
вёскі Туча.
Маёнтак Туча вядомы з 16 стагоддзя і належаў Яленскім
герба Корчак. Радавы маёнтак уключаў ў сябе фальваркі Янавічы, Дунайчыцы і Мураванка, якія затым у розныя часы склаліся ў самастойныя маёнткі. Апошнім уладальнікам Тучы была Ядзвіга Яленская, народжаная Мельжынская.