Сёння ў нядзелю 26 лістапада на 66-м годзе жыцця памёр вядомы паэт Алесь Канстанцінавіч Каско. Развітанне з паэтам адбудзецца заўтра ў панядзелак 27 лістапада ў горадзе Жабінка.
Алесь Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 года ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.
... Чытаць далей »
Мікола Купрэеў яшчэ мог бы жыць. 25 траўня яму было б восемдзесят. А яго ўжо няма з намі трынаццаць гадоў.
Не зважаючы на ўсе жыццёвыя акалічнасці, бытавыя мітрэнгі, своеасаблівую натуру і няпросты характар Міколы Сямёнавіча, успамінаецца ён ярка і хораша.
... Чытаць далей »
Гэта першае комплекснае даследаванне мастацкага вобраза ў беларускай літаратурнай традыцыі лідара вызвольнага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай, героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Ка
... Чытаць далей »
У Сяргея Макарэвіча, які здзейсніў такі круты пераварот у жыцці па ўласнай волі, прычыны былі досыць нетрывіяльныя. Летась разам с экспедыцыяй Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ён правёў у гэтай мясцовасці тры тыдні. Уразіўся і вырашыў адправіцца ў бестэрміновую экспедыцыю. Некаторымі здабыткамі, што беражліва захоўваюць жыхары вёсак, малады аматар традыцыйнай культуры падзяліўся з «Сельскай Газетай».
Галоўнае для Сяргея Макарэвіча — перадаць традыцыю дзецям
25 жніўня нашаму земляку, пісьменніку Васілю Праскураву споўнілася б 90 гадоў. Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка, якая носіць імя слыннага пісьменніка, арганізавала цыкл мерапрыемстваў у дзень нараджэння Васіля Фёдаравіча Праскурава.
19 жніўня споўнілася 70 год таленавітаму пісьменніку і журналісту, крытыку і перакладчыку – Віктару Гардзею. На наступны дзень, з нагоды юбілею, у вёсцы Вялікія Круговічы адбылася творчая сустрэча «І сэрцам, і думамі з вамі…».
Павіншаваць юбіляра з саліднай датай сабраліся дарагія Віктару Канстанцінавічу людзі, якія любяць і паважаюць яго творчасць, калегі па пяру і сябры дзяцінства, родныя і блізкія. Шмат цёплых і добрых слоў гучала ў адрас імянінніка. Віншаванні, падарункі, успаміны, песні – усё ў гэты д
... Чытаць далей »
25 жніўня Васілю Фёдаравічу Праскураву споўніслася б 90 гадоў. З гэтай нагоды ў дзень яго нараджэння ў горадзе Ганцавічы пройдуць традыцыйныя Праскураўскія чытанні «А жыццё чалавека – тая ж самая песня…». Прапануем вашай увазе праграму мерапрыемстваў.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.