Мемарыяльная дошка Якубу Коласу ўстаноўлена ў 1966 годзе на будынку сярэдняй школы. У 1902-1904 гадах у вёсцы Люсіна жыў і працаваў настаўнікам Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) - класік беларускай літаратуры, народны паэт, акадэмік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. У Люсіне Якуб Колас пачаў пісаць першую частку трылогіі "На ростанях" аўтабіяграфічную аповесць "У палескай глушы", у якой паказаў жыццё сялян гэтай вёскі (у аповесці - вёска Цельшына).
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.