Каталог артыкулаў
У катэгорыі матэрыялаў: 3 Паказана матэрыялаў: 1-3 |
|
Сартыраваць па:
Даце ·
Назве ·
Рэйтынгу ·
Каментарыях ·
Праглядах
Да 85-годдзя са дня заснавання пажарнай службы на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна
 У 1971 годзе па вуліцы Пралетарскай дом 30 (цяпер вуліца Праскурава) быў пабудаваны новы будынак прафесійнай пажарнай часці і пажарная каманда горада Ганцавічы пераехала ў новы будынак, дзе і размяшчаецца па сённяшні час, а стары будынак, у цэнтры горада, у 1974 годзе быў знесены. На гэтым была закончана адна і распачата новая глава ў гісторыі пажарнай службы на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна.
|
Да 85-годдзя са дня заснавання пажарнай службы на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна
 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. А ўжо 30 чэрвеня гітлераўскія войскі занялі раённы цэнтр Ганцавічы. На акупаванай тэрыторыі пачаліся масавыя растрэлы савецкіх актывістаў, мірных жыхароў і яўрэйскага насельніцтва. Карныя аперацыі сталі сродкам знішчэння насельніцтва раёна. Людзей забівалі, растрэльвалі, вешалі, спальвалі разам з вёскамі. У вёсцы Задуб’е Малькавіцкага сельсавета спалілі 125 двароў і 49 чалавек; у вёсцы Хатынічы Хатыніцкага сельсавета -- 130 двароў і ў іх 73 чалавекі. Такі ж самы лёс спасцігла вёскі Чудзін і Макава. Вёска Задуб’е ўшанавана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
|
 Першая спроба арганізаваць у населеных пунктах сённяшняга Ганцавіцкага раёна службу пастаяннай гатоўнасці па барацьбе з пажарамі, абсталяваўшы яе неабходным узбраеннем, а гэтак жа з вылучэннем хоць нейкіх фінансавых сродкаў на падтрыманне яе боегатоўнасці была зроблена Польскім урадам у пачатку 20-х гадоў ХХ ст. Паколькі з сакавіка 1921 па верасень 1939 гадоў ўсе цяперашнія населеныя пункты раёна ўваходзілі ў склад Польскай дзяржавы, то такія службы пачалі стварацца і на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна.
|
|
| Хто тут? | Анлайн усяго: 7 Гасцей: 7 Карыстальнікаў: 0
|
|