Каталог файлаў
У катэгорыі матэрыялаў: 6 Паказана матэрыялаў: 1-6 |
|
Сартаваць па:
Даце ·
Назве ·
Рэйтынгу ·
Каментарыях ·
Пампоўках ·
Праглядах
 У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.
Алесь Каско |
Просмотров: 2168 |
Загрузок: 747 |
Добавил: admin |
Дата: 16.12.2015
|
 Збонік паэзіі «Прыадхінуты небасхіл».
«Сваімі вершамі вядомы паэт, лаўрэат літаратурных прэмій Алесь Каско горача адстойвае духоўны пачатак у чалавеку, погляд на яго як на неад’емную часцінку сусвету...».
Алесь Каско |
Просмотров: 1896 |
Загрузок: 751 |
Добавил: admin |
Дата: 10.12.2015
|
 Збонік паэзіі «Нічога больш» Алеся Каско выдадзены ў 2011 годзе.
«Сама назва новага зборніка паэзіі лаўрэата літаратурных прэмій Алеся Каско "Нічога больш" (вершы і пераклады; Брэст, выд. "Альтэрнатыва", 2011) сведчыць, што творы звязаны з асэнсаваннем "жыццявіру”, пры гэтым не вельмі суцяшальным. Развагі над карэннымі пытаннямі чалавечага існавання схіляюць і чытача думаць, шукаць, узірацца ў сябе і жыццё, у навакольны свет. Трансфармаваны ў назву кнігі радок "нічога не выказаў болей" з "тытульнага" верша рэфрэнам адцяняе грамадзянскую пазіцыю аўтара, жыццёвую падаснову ягоных роздумаў, хваляванняў, радасцей, болю і гневу. Для А.Каско выключна важнае творчае самавызначэнне: "Ці стаў я паэтам? Нічога не выказаў болей, чым тое, што ў лёсе сваім прачытаў”. За сціплаю самаацэнкаю – сутнасць індывідуальнасці: быў сабою, не выстаўляў сябе ні лепшым, ні горшым, пісаў, як жыў, набіраўся майстэрства, але пазбягаў штукарстваў і музе "ў рабства сябе не даваў”».
Алесь Каско |
Просмотров: 2304 |
Загрузок: 771 |
Добавил: admin |
Дата: 21.03.2015
|
 Зборнік вершаў «45» Алеся Каско выдадзены ў 1996 годзе. «У новым зборніку лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова вядомага берасьцейскага паэта Алеся Каско 45 вершаў апошняга часу. Гэта вершы-роздумы пра вечнае і мімалётнае, пра сутнасьць жыцьця і месца творчага чалавека ў ім».
Алесь Каско |
Просмотров: 2987 |
Загрузок: 918 |
Добавил: admin |
Дата: 27.12.2012
|
 Зборнік вершаў «Набліжэнне» Алеся Каско выдадзены ў 1989 годзе. «Лірычны герой вершаў Алеся Каско адкрыты ў сваіх перажываннях, паслядоўны ў сцвярджэнні высокай духоўнасці, шчырасці і дабрыні, часам схільны да самаіроніі. У нізцы вершаў «Атожылкі», якая завяршае кнігу, асэнсоўваюцца пытанні экалогіі, што датычаць радзімы паэта — Палесся».
Алесь Каско |
Просмотров: 3156 |
Загрузок: 790 |
Добавил: admin |
Дата: 21.12.2012
|
 Зборнік вершаў «Скразная лінія» Алеся Каско выдадзены ў 1982 годзе. «Паэзія Алеся Каско, журналіста Брэстчыны, стрыманая і шчырая ў сваёй адкрытасці, у сваім даверы да людзей, у вернай любові да краю бацькоў, да Радзімы».
Алесь Каско |
Просмотров: 3079 |
Загрузок: 1000 |
Добавил: admin |
Дата: 14.12.2012
|
|
| Хто тут? | Анлайн усяго: 1 Гасцей: 1 Карыстальнікаў: 0
|
|