Каталог файлаў
У катэгорыі матэрыялаў: 5 Паказана матэрыялаў: 1-5 |
|
Сартаваць па:
Даце ·
Назве ·
Рэйтынгу ·
Каментарыях ·
Пампоўках ·
Праглядах
 Зборнік вершаў «Позвы» Міхася Рудкоўскага выдадзены ў 1971 годзе. «Гераізм савецкіх людзей у дні Вялікай Айчыннай вайны, працоўная слава і поступ сённяшняга маладога жыцця — галоўная тэма новай кнігі паэта. Вершы яго, простыя па форме, ясныя па зместу, з яркімі паэтычнымі вобразамі, прасякнуты пачуццём павагі да чалавека, роднай зямлі».
|
 Зборнік вершаў Міхася Рудкоўскага «Засцярога», выдадзены ў 1984 годзе. «Гэтая кніга складаецца з трох раздзелаў. У першым раздзеле вершы пра Палессе, пра радзіму паэта. У другім вылучаецца сваім хвалюючым гучаннем «Балада тыфознай зімы 43-га года». Завяршаюць кнігу лірычныя творы, прасякнутыя клопатам аб захаванні прыроды і міру на зямлі».
|
 Зборнік вершаў Міхася Рудкоўскага «Векавечная бацькаўшчына», выдадзены ў 1976 годзе. «Аснову дадзенага зборніка склалі творы аб тым, што найбольш дорага сэрцу кожнага чалавека — аб нашым светлым краі, аб адданасці Радзіме, аб вернасці запаветам бацькоў».
|
 Зборнік вершаў Міхася Рудкоўскага «Першыя вёрсты», выдадзены ў 1963 годзе. «Гэты зборнік вершаў — першыя крокі маладога паэта па цяжкім і пачэсным шляху паэзіі. Поўны сілы, жадання служыць свайму народу, поўны любві да Радзімы прыходзіць лірычны герой Міхася Рудкоўскага ў жыццё. Яму варожыя фальш і мяшчанства, ён непрымірымы да прыстасаванцаў, ён закаханы ў працу, у добрых людзей, у родныя краявіды.
I мы верым, што і далей яго шлях будзе хоць і нялёгкі, але прамы, ён не пойдзе шукаць пратаптанай сцежкі».
|
|
| Хто тут? | Анлайн усяго: 1 Гасцей: 1 Карыстальнікаў: 0
|
|