Каталог артыкулаў
У катэгорыі матэрыялаў: 4 Паказана матэрыялаў: 1-4 |
|
Сартыраваць па:
Даце ·
Назве ·
Рэйтынгу ·
Каментарыях ·
Праглядах
 У XIX ст. у шляхецкім асяродку адной з найбольш папулярных форм правядзення вольнага часу было паляванне. Вялікімі яго аматарамі былі і клецкія ардынаты, князі Радзівілы, якім часткова належалі землі сённяшняй Ганцаўшчыны. У прыватнасці, маёнтак Дзяніскавічы, хутар Мар'янава (знаходзіўся ў Дзяніскавіцкім с/с), вв.Чудзін і Людвікова, a таксама значныя лясныя масівы. У 1874 годзе клецкім ардынатам стаў генерал-лейтэнант прускага войска Антоній Радзівіл. I ён, і яго сын Георгій (Юрый) былі заўзятымі паляўнічымі. Пры гэтым строга прытрымліваліся правіл, не дазваляючы сабе ніякіх вольнасцей і нават мелі адпаведныя дакументы. Георгій меў "паляўнічае пасведчанне" пад № 152, а яго бацька — №1 53.
Андрэй Блінец |
Просмотров: 3364 |
Author: Андрэй БЛІНЕЦ |
Добавил: admin |
Дата: 31.01.2012
|
 У 1680 годзе па ініцыятыве ўніяцкага мітрапаліта Кіпрыяна Жахоўскага пачалася візітацыя (інспекцыя) цэркваў Навагрудскага і Мінскага паветаў. Для яе правядзення меліся важкія падставы. Беларусь яшчэ не паспела апра-віцца ад наступстваў вайны з Маскоўскай дзяржавай (1654 — 1667 гады), падчас якой многія ўніяцкія цэрквы былі спалены і разрабаваны, прыхаджане загінулі або вывезены ў палон. Загінула і большая частка архіваў уніяцкіх мітрапалітаў. Да таго ж, частка насельніцтва ў гады вайны вярнулася да праваслаўя. Каб паспяхова кіраваць епархіяй, неабходна было, прынамсі, ведаць сапраўдны стан рэчаў. Для гэтага на месцы і былі накіраваны ўпаўнаважаныя прадстаўнікі мітрапаліта. Храмы Навагрудскага сабора, куды адносілася і сённяшняя Ганцаўшчына, аглядаў святар Аляксандр Валасовіч.
Андрэй Блінец |
Просмотров: 2578 |
Author: Андрэй БЛІНЕЦ |
Добавил: admin |
Дата: 09.04.2011
|
 Кожны, хто займаўся вывучэннем біяграфіі акадэміка Яўхіма Карскага, звяртаў увагу на адну акалічнасць. Ва ўсіх працах, прысвечаных біяграфіі вучонага, амаль нічога не гаворыцца пра яго сям'ю — бацькоў, братоў і сясцёр. Такі прабел выкліканы адсутнасцю дакладных звестак. Па-першае, многія дакументы з сямейнага архіва былі страчаныя ў Варшаве пад час Першай сусветнай вайны. Па-другое, і бацька, і маці Я.Карскага былі прадстаўнікамі духавенства, згадваць аб чым у гады савецкай улады было непажадана. Таму гэтую тэму як сам навуковец, так і аўтары яго першых біяграфіяў стараліся асабліва не закранаць. Вынікам стаў поўны прабел ва ўсім, што датычыць блізкіх сваякоў акадэміка-беларусазнаўцы. I вось у Клецкім і Ганцавіцкім раёнах удалося адшукаць дакументы, якія праліваюць святло на гэтае пытанне.
Андрэй Блінец |
Просмотров: 3288 |
Author: Андрэй БЛІНЕЦ |
Добавил: admin |
Дата: 18.12.2010
|
 Імя акадэміка Яўхіма Фёдаравіча Карскага – аўтара фундаментальнага даследавання "Беларусы", складальніка этнаграфічнай карты Беларусі, мовазнаўцы і фалькларыста ў нашай краіне добра вядома. А вось пра яго сваякоў і бацькоў інфармацыі амаль ніякай. Толькі нядаўна, дзякуючы дакументам, якія захаваліся ў бібліятэцы вёскі Будча, удалося ў некаторай ступені запоўніць гэты прабел.
Андрэй Блінец |
Просмотров: 3543 |
Author: Андрэй БЛІНЕЦ - Савецкае Палессе |
Добавил: admin |
Дата: 05.02.2010
|
|
| Хто тут? | Анлайн усяго: 3 Гасцей: 3 Карыстальнікаў: 0
|
|