Шматгранная постаць Артура Бартэльса (1818–1885) пакуль застаецца не надта вядомай не толькі паспалітаму чытачу, але і спецыялістам у галіне літаратуразнаўства. Што праўда, апошнім часам звестак пра жыццё і творчую дзейнасць названай асобы пабольшала. З гонарам скажам і пра наяўнасць нашага ўнёску ў гэту справу.
Артур Бартэльс
Шчыра кажучы, калі б нас не звязала зямляцтва, дык з выбітным прадстаўніком культуры ХІХ стагоддзя, значным і для Польшчы, і для Беларусі, аўтар гэтых радкоў размінуўся б. Так не адбылося, і апошні зусім не шкадуе.
Не кожны грамадзянін Беларусі ведае сваіх актуальных дэпутатаў. Самых ранніх па часе абраннікаў народа наогул будуць ведаць толькі гісторыкі, якія спецыялізуюцца на адпаведным перыядзе.
Антоні Кардоўскі
У нашым выпадку маем ліквідаваць гэту невядомасць прынамсі для жыхароў Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства (да польска-савецкай вайны — паўднёва-заходні кут Слуцкага павета Менскай губерні, цяпер — паўночная частка Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).
Вёска Мельнікі належыць да ліку неперспектыўных. Але праблема працягу існавання паселішча ў будучыні аніяк не адмяняе незвычайнай старонкі мінулага, калі мельнікоўцы больш чым сто гадоў таму на свае вочы назіралі ля сваіх сядзіб плаванне на паруснай яхце.
Дзіўна не толькі ад наяўнасці такога элітнага плаваючага сродку. Узнікае пытанне: дзе можна было ім карыстацца? Вадасховішча Лактышы (па-мясцоваму Дзікае) узнікла каля паўстагоддзя таму. Рака Лань далекавата, дый пад парусам па вузкай рацэ не паганяеш. Карацей, трэба шукаць, куды тую яхту можна было размясціць для выкарыстання па прызначэнні, — найперш возера і яго сасудаў-рэчак.
Вялікія Круговічы былі адным з першых пасяленняў у рэгіёне. Першая згадка пра іх датуецца 1445 годам. Таму вёска заўсёды заставалася адной з самых значных сярод іншых пасяленняў.
Круговіцкая гміна на Адміністрацыйнай мапе Польскай Рэспублікі 1937 года
Яна стала спярша цэнтрам воласці (у перыяд Расійскай імперыі), затым — гміны (у перыяд уваходжання ў склад Польшчы). Колькасць населеных пунктаў імкліва павялічвалася на працягу ўсяго ХІХ стагоддзя. Асабліва гэты рост паскорыўся ў першай палове ХХ стагоддзя.
Уладальнікі маёнтка ў вёсцы Агарэвічы Свяжынскія далі свету дзеяча культуры і мастацтва — Ірэну Фусэк-Фарасевіч. Звесткі пра яе адшуканы толькі нядаўна. На радзіме яе імя застаецца невядомым.
Ірэна Фусэк-Фарасевіч
Жыццё агароўкі атрымалася доўгім — 92 гады. Яны ўмясцілі пры гэтым не толькі поспехі яе таленту, але і глыбока драматычныя старонкі.
Беларуская літаратура характарызуецца асаблівай любоўю да Бацькаўшчыны ў яе вузкім разуменні — куточка, дзе той ці іншы чалавек убачыў свет.
Для народжанага больш чым 200 гадоў таму Артура Бартэльса (1818—1885) малая радзіма таксама стала паняццем блізкім да святога. Паводле паэмы «Дзяніскавічы», якая была напісана ў 1862 годзе, лірычны герой пасля пэўнага расстання прыязджае ў родны кут, дзе ён сорак гадоў таму распачаў знаёмства са светам.
Тэма гісторыі тэатра ў сельскай мясцовасці можа падацца нечаканай. Між тым, глыбінцы ёсць пра што расказаць. І не толькі пра сучасныя самадзейныя калектывы, а пра даўнейшыя часы.
Аматарскі тэатр КАП "Людвікова”. Адбітак фотаздымка з газеты
Дзеля прадметнага прыкладу ў дадзеным артыкуле ўзята такая тэрытарыяльная адзінка як Круговіцкая гміна Лунінецкага павета Палескага ваяводаства.
Вялікія Круговічы, што сёння ў Ганцавіцкім раёне, ніколі не славіліся вадаёмамі, да таго ж рэкамі. Аднак дарэмна. Сяло мае чым ганарыцца. Прычым галоўнай тут выступае якраз рэчка.
Апошні здымак Уладзіміра Караткевіча 16 ліпеня 1984 года
Пра круговіцкую рачулку сёння помняць адно людзі старэйшага веку. Але яна, як той нябачны ў траве суслік з кітайскай показкі, ёсць. Смерць або, паводле іншай версіі, Смердзь.
Кожная нацыянальная літаратура мае два комплексы чыннікаў – фальклорны і кніжна-літаратурны. Беларускае прыгожае пісьменства не выключэнне. Паказальным чынам такі дэтэрмінізм прасочваецца на прыкладзе класікаў, у тым ліку Якуба Коласа.
Артур Бартэльс і Якуб Колас
Да таго ж, як пісаў Уладзімір Казбярук, толькі з улікам дасягненняў папярэднікаў гэтага народнага паэта можна дастаткова поўна прааналізаваць тую ж паэму "Новая зямля” як з боку ідэйнага зместу, так і ў адносінах кампазіцыі, стылю, форм мастацкай вобразнасці і наогул усяго таго, што складае сутнасць і спецыфіку рэалістычнага метаду.
Пасля сацыяльных катаклізмаў Першай сусветнай і польска-савецкай войн вёска Вялікія Круговічы (зараз Ганцавіцкі раён Брэсцкай ваобласці) з кастрычніка 1920 года апынуліся пад польскім панаваннем і з заключэннем 18 сакавіка 1921 года Рыжскага мірнага дагавора ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі.
Cупрацоўнікі праўлення гміны Круговічы і пастарунка 4 кастрычніка 1934 года на фоне будынка гміннага праўлення
Населены пункт захаваў свой статус сярод навакольных вёсак. Сяло стала цэнтрам даволі прадстаўнічай, мяркуючы па колькасці населеных пунктаў (больш васьмі дзясяткаў), гміны. Яна была самай паўночнай у Лунінецкім павеце (пасля выключэння з яго ў 1926 годзе Заастравецкай гміны).
Анатоль Трафімчык | Просмотров:1065 | Author:Анатоль ТРАФІМЧЫК - часопіс БГЧ | Добавил:vitalis | Дата:13.10.2021
У міжваенны час Вялікія Круговічы, гмінны цэнтр, знаходзіліся недалёка ад савецка-польскай мяжы — за 30 з нечым км.
Круговіцкая гміна непасрэдна з мяжою не судакраналася. Іх падзяляла паласа, у якой сыходзіліся хвасты гмін — Заастравецкай Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства (з 1926 года) і Чучавіцкай Лунінецкага павета Палескага ваяводства.
Дакумент складзены другім па ліку настаўнікам, які працаваў у гэтай школе.
На здымку з фотаальбома Фурсевічаў — Аляксандр Юстынавіч з жонкай і дзецьмі
Што гэта за знаходка і наколькі яна датычыцца самага славутага люсінскага педагога — Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа), паспрабавалі разабрацца ў наступным артыкуле.
У 1864 годзе ўрадам Расіі было прынята «Палажэнне аб народных вучылішчах». Ім было дазволена грамадскім установам і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы «для ўмацавання ў народзе рэлігійных і маральных паняццяў і распаўсюджвання першапачатковых карысных ведаў».
Памятны знак, што ўстаноўлены ў вёсцы Вялікія Круговічы да 150-годдзя з дня заснавання школы ў дадзеным населенным пункце
Па Мінскай губерні планавалася адкрыццё аднаго народнага вучылішча на воласць.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.